Бюджэт Пастаўскага павятовага Сейміка

5 лютага на пасяджэнні Павятовай Адміністрацыі Пастаўскага Сейміка ўхвалены праект бюджэтнай прапановы на 1929/30 гг. замыкаецца на агульнай суме звычайных і надзвычайных выдаткаў 492680 злотых, з якіх прыпадае на звычайныя выдаткі 444680 злотых, а на выдаткі надзвычайныя 48000 злотых.

Звычайныя выдаткі складаюцца з наступных пазіцый:

Агульная адміністрацыя … 64445
Аплата даўгоў … 30598
Дарогі і грамадскія плошчы … 150844
Асвета … 9735
Культура і мастацтва … 4237
Грамадскае здароўе … 74324
Грамадская апека … 22134
Падтрымка земляробства … 40858
Гандаль і прамысловасць … 3370
Грамадская бяспека … 35662
Выплата на карысць Камунальнага Саюза … 4000
Рознае … 4433

На надзвычайныя выдаткі ўскладаюцца наступныя пазіцыі:

У фонд прамысловасці Камунальнай Ашчаднай Касы Пастаўскага павета … 20 000
На ўдзел Мэтавых Звязаў Будаўніцтва псіхіятрычнага шпіталя ў Кайранах … 12 000
Пакрыццё часткі коштаў будаўніцтва чыгуначнай лініі Варапаева – Друя … 10 000
На заканчэнне будаўніцтва ветэрынарнай прыёмнай у Паставах … 6000
З прыбытковага боку бюджэта праект бюджэта складае суму ў звычайных прыбытках 444680 злотых і ў надзвычайных прыбытках 48 000 злотых.

З важнейшых змен праектаваных павятовай Адміністрацыяй у гаспадарцы на 1929/30 бюджэтны год трэба змены ў галіне падтрымкі земляробства, а таксама ў галіне “Грамадскага Здароўя”, а менавіта ў галіне падтрымкі земляробства павятовая адміністрацыя праектуе ў наступным годзе спыніць закладанне ўласных капуляцыйных пунктаў . пунктаў ачысткі зерня, і ў той час прызначыць адпаведныя квоты на арганізацыйную дапамогу машынным прадпрыемствам, а таксама на прэміраванне вытворцаў. Акрамя таго ўхвалена ўступіць у арганізаваны Меліярацыйны Звяз Віленскага ваяводства, а таксама ў арганізаваны Пчалярскім Таварыствам – Пчалярскі Кааператыў.

У санітарнай галіне ўхвалена скасаваць з існуючых пяці лекарскіх прыёмных – дзве прыёмныя. Замест двух зачыненых прыёмных субсідыі пойдуць для вольна практыкуючых лекараў у якасці ганарараў за санітарны нагляд за школамі, студнямі і паселішчамі, а таксама за лячэнне па заніжанай таксе адносна бясплатна бедных хворых. Атрыманыя такім чынам ашчаджэнні прызначыла павятовая Адміністрацыя на санітарную прафілактычную акцыю.

У асветніцкай і земляробчай справе прадбачваюцца сур’ёзныя выдаткі для арганізацыі экскурсій па наведванню Усеагульнай Польскай Выставы ў Познані. Акрамя таго ў справе асветы прадбачацца новыя выдаткі на пазашкольную асветы, якую будзе праводзіць Камісія Пазашкольнай Асветы.

(“Слова” № 32 ад 8 лютага 1929 года).

Пераклад Міхал Гіль