Мястэчка Глыбокае

У першай палове ХІХ ст. мястэчка Глыбокае пачало вельмі дынамічна разьвівацца, аднак трэба падкрэсьліць, што сам працэс эканамічнага разьвіцця быў запачаткаваны ўжо ў другой палове ХVІІ ст. Розьніца з эканамічнага пункту гледжаньня паміж гэтымі двума перыядамі невялікая – зьмянілася дзяржаўная структура: перастала існаваць Рэч Паспалітая, а яе мейсца заняла Расей- ская Імперыя, але гэта толькі з палітычнага пункту гледжаньня, з гаспадарчага амаль нічога незьмянілася.

Пераломным момантам у гаспадарчым разьвіцьці Глыбокага будзе паўстаньне 1831 г., калі царызм пачне ўжываць рэпрэсіі паўсюдна на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, натуральным вынікам якіх будзе гаспадарчы заняпад. Карацей кажучы, расейскія ўлады аж да так званага “польскага паўстаньня 1830-1831” не зьмянілі гаспадарчай сістэмы на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, дзе захавалася фальварачная гаспадарка, а не расейская – прыгонная.
Пасьля 1831 г. назіраецца агульны заняпад гаспадаркі на Глыбоччыне. Адным словам, пікам гаспадарчага разьвіцьця мястэчка Глыбокае, пачынаючы ад другой паловы ХVІІ ст., а таксама ўсяго ХVІІІ ст. будзе менавіта пачатак ХІХ ст. (аж да 1831 г.). Таму хацелася б больш падрабязна разгледзіць гаспадарчую сітуацыю на пярэдадні паўстаньня, а таксама падсумаваць вынікі эканамічнага разьвіцьця мястэчка Глыбокае за часы панаваньня ў ім спадчыннікаў Язэпа Корсака – Кармэлітаў Босых, дзякуючы якім мястэчка было адным з найбагацейшых у рэгіёне.

На пачатку хацелася б удакладніць, што мястэчка Глыбокае не панес ла вялікіх страт ні ў час паўстаньня Т. Касьцюшкі, ні ў час Напалеонаўскай кампаніі, у адрозьненьні ад горада Глыбокае. Тое самае можна аднесьці і да эканамічнай сітуацыі. Адным словам, гаспадарка мястэчка амаль без перашкод паступова разьвівалася, набіраючы тэмп. Вялікая заслуга такога дынамічнага разьвіцьця належала да манахаў Кармэлітаў.

Каб лепш зразумець, чым быў гэты пік гаспадарчага разьвіцьця, трэба падрабязна прадставіць, як выгладала паўсядзённае жыцьцё, гаспадарку звычайных жыхароў мястэчка, якім кіравалі манахі, а таксама і гаспадарчае жыцьцё самаго мястэчка.

Аляксандр Івашчонак

Кляштар

Апавядаючы пра адукацыю, пра аптэку, бібліятэку пры кляштары і гд., варта таксама прысьвяціць некалькі слоў апісаньню самаго…

0

Глыбоцкая Бібліятэка

Мястэчка Глыбокае крые ў сабе шмат цікавых скарбаў. Гэтымі скарбамі перш за ўсё з’яўляюцца выбітныя людзі, якія…

0

Адукацыя ў Глыбоцкім кляштары

Язэп Корсак, закладаючы кляштар Кармэлітаў босых у мястэчку Глыбокім, напісаў у сваім тэстамэнце, што жадае, каб манахі…

0

Адукацыя ў мястэчку Глыбокім

Надышоў час апавесьці пра адукацыю ў мястэчку Глыбокім. Як вядома ў горадзе Глыбокім першыя асяродкі адукацыі ўзьніклі…

0

Старадаўнія пісьменьнікі, якія пахаваныя ў мястэчку Глыбокім

Надышоў час прыгадаць таксама і старадаўніх пісьменьнікаў, якія жылі, працавалі, пісалі свае творы і былі пахаваныя ў…

0

Айцец Панкрацы Крушынскі

0

Катаваньні ў мястэчку. 1831 г.

Адным з найбольш прыкрых эпізодаў гісторыі нашае Глыбоччыны зьяўляецца год 1831 г., а дакладней месяц чэрвень. Менавіта…

0

Да 188-й гадавіны выбуху паўстаньня 1831 г. на Глыбоччыне

Паўстаньне 1830-1831 гг.,…

0

Паўстаньне Тадэвуша Касьцюшкі ў Глыбокім

Апавядаючы гісторыю мястэчка…

0

Сымболіка глыбоцкіх базыліскаў

Адным з найстарэйшых твораў мастацтва Глыбоччыны зьяўляюцца дзьверы Глыбоцкага касьцёла Кармэлітаў босых (сёньня царква). Самі дзьверы зробленыя…

0