Мястэчка Глыбокае

У першай палове ХІХ ст. мястэчка Глыбокае пачало вельмі дынамічна разьвівацца, аднак трэба падкрэсьліць, што сам працэс эканамічнага разьвіцця быў запачаткаваны ўжо ў другой палове ХVІІ ст. Розьніца з эканамічнага пункту гледжаньня паміж гэтымі двума перыядамі невялікая – зьмянілася дзяржаўная структура: перастала існаваць Рэч Паспалітая, а яе мейсца заняла Расей- ская Імперыя, але гэта толькі з палітычнага пункту гледжаньня, з гаспадарчага амаль нічога незьмянілася.

Пераломным момантам у гаспадарчым разьвіцьці Глыбокага будзе паўстаньне 1831 г., калі царызм пачне ўжываць рэпрэсіі паўсюдна на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, натуральным вынікам якіх будзе гаспадарчы заняпад. Карацей кажучы, расейскія ўлады аж да так званага “польскага паўстаньня 1830-1831” не зьмянілі гаспадарчай сістэмы на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай, дзе захавалася фальварачная гаспадарка, а не расейская – прыгонная.
Пасьля 1831 г. назіраецца агульны заняпад гаспадаркі на Глыбоччыне. Адным словам, пікам гаспадарчага разьвіцьця мястэчка Глыбокае, пачынаючы ад другой паловы ХVІІ ст., а таксама ўсяго ХVІІІ ст. будзе менавіта пачатак ХІХ ст. (аж да 1831 г.). Таму хацелася б больш падрабязна разгледзіць гаспадарчую сітуацыю на пярэдадні паўстаньня, а таксама падсумаваць вынікі эканамічнага разьвіцьця мястэчка Глыбокае за часы панаваньня ў ім спадчыннікаў Язэпа Корсака – Кармэлітаў Босых, дзякуючы якім мястэчка было адным з найбагацейшых у рэгіёне.

На пачатку хацелася б удакладніць, што мястэчка Глыбокае не панес ла вялікіх страт ні ў час паўстаньня Т. Касьцюшкі, ні ў час Напалеонаўскай кампаніі, у адрозьненьні ад горада Глыбокае. Тое самае можна аднесьці і да эканамічнай сітуацыі. Адным словам, гаспадарка мястэчка амаль без перашкод паступова разьвівалася, набіраючы тэмп. Вялікая заслуга такога дынамічнага разьвіцьця належала да манахаў Кармэлітаў.

Каб лепш зразумець, чым быў гэты пік гаспадарчага разьвіцьця, трэба падрабязна прадставіць, як выгладала паўсядзённае жыцьцё, гаспадарку звычайных жыхароў мястэчка, якім кіравалі манахі, а таксама і гаспадарчае жыцьцё самаго мястэчка.

Аляксандр Івашчонак

Цудадзейны абраз Маці Божай Падхорнай у Глыбокім

На жаль, сёньня Маці Божая Падхорная ў Глыбокім амаль зусім і амаль усімі забытая. Езьдзім з паломніцтвамі…

0

Глыбоцкае Брацтва Маці Божай Шкаплернай

У мястэчку Глыбокім акрамя брацтва сьв. Язэпа, пра якое ўжо была мова ў папярэднім нумары, існавала таксама…

0

Капліца сьв. Эльяша (Ільлі Прарока)

Апісваючы архітэктурную спадчыну мястэчка Глыбокага, нельга не згадаць аб яскравым прыкладзе класыцызму – капліцы сьв. Эльяша на…

0

Першым глыбоцкім пісьменьнікам быў Язафат Тышкевіч, кармэліт босы

Першая друкаваная кніга, якая датычыла мястэчка Глыбокае, была выдадзена ў 1645 г. ў Вільні ў друкарні езуітаў….

0

Хто першы прывёз у Глыбокае шакалад?

Адказ на гэтае пытаньне вельмі просты. Шакалад у 1646 г. патрапіў з Італіі ў Прусію, дзе быў…

0

Аўстэрыя, якая некалі знаходзілася на мейсцы сёньняшняга фантана

Корчмы Акрамя таго Кармэліты мелі ў мястэчку некалькі корчмаў. Найбольшай з іх была Аўстэрыя, якая знаходзілася…

0

Суконная фабрыка і цагельня

Каля самых могілак быў пабудаваны вялізарны драўляны сасновы будынак на два канцы з двума ганкамі, з саліднай…

0

Сад і агарод

Цагляная агароджа былога Кармэліцкага сада па вул. Горкага,…

0

Гаспадарчы дзядзінец кляштара з вінакурняй

На дзядзінцу 1 пад адным дахам знаходзіліся памяшканьне эканома, сталярня і валавы млын….

0

Мястэчка Глыбокае

Mястэчка Глыбокае на…

0