ЧАЛАВЕК, ЯКІ ЖЫВЕ НЕКАЛЬКІ СТАГОДДЗЯЎ

ДА 450-ГОДДЗЯ НАРАДЖЭННЯ ІОСІФА КОРСАКА

Іосіф Корсак жывы і сёння праз стагоддзі ў справах жыцця, у дзецях-храмах, стромкія вежы якіх рвуцца да аблокаў, у вясновым чуванні шэпату крылаў і клёкату буслоў на Калоне Глыбоцкай, абшарпанай вятрамі і паданнем 400-гадовай даўніны…

Калона Глыбоцкая – помнік на месцы смяротнай бойкі двух братоў за дзяўчыну – ёсць помнік Корсаку.

Нашчадак полацкіх князёў, старшых з баяраў Полацка, уладароў горада і рэгіёна, Іосіф Корсак нарадзіўся ў 1570 годзе – памёр у ліпені 1643 года ў мястэчку-горадзе Глыбокае.

Гісторык Отан Гедэман на аснове аналіза архіўных дакументаў нашага краю ў даваенныя гады ў 1935 годзе зрабіў выснову, што Глыбокае павінна быць удзячна Іосіфу Корсаку “за тое, што яно такім ёсць цяпер”.

Выпускнік гістарычнага факультэта Ягелонскага ўніверсітэта Аляксандр Івашчонак на аснове даследаванняў ролі кляштара кармелітаў босых у Глыбокім і ў рэгіёне зрабіў выснову, што Іосіф Корсак ператварыў глухмень мястэчка ў сучасны квітнеючы горад.

Яго Светласць Уладыка Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі пісьмом ад 25.10.11 года на пісьмовы зварот 50 праваслаўных прыхаджан Глыбоцкай Царквы і аднаго католіка благаславіў, уважліва паставіўся да прапановы ўшанаваць памяць аднаго з прадстаўнікоў княжацкага роду Іосіфа Львовіча Корсака.

2 верасня 2012 года кіраўнік вобласці Аляксандр Косінец і кіраўнік раёна Алег Морхат урачыста адкрылі Алею славутых землякоў, сярод якіх ва ўсей красе паўстаў бюст фундатара храмаў Іосіфа Корсака, працы скульптара Валяр’яна Янушкевіча.

Іосіф Корсак

У бронзавай постаці як быццам хоча мовіць:
– Памёр бязжонны я.

Любіў мой родны край.

Пакінуў вам свае багацці–Храмы.

Яны і праз стагоддзі – мае дзеці,

Гонар горада, яго адметнасць.

А можа адбудуеце

Прыгажуню – Царкву Беразвецкую?

Шэдэўр архітэктуры еўрапейскага ўзроўню!
З Божай дапамогай і добрых людзей усё магчыма.

На партрэце мастак прыпамінае нам словы сціплага і высокай маралі фундатара, каб яго “мізэрнае і нямоглае цела без усялякіх цырымоній пахаваць ў тым драўляным Глыбоцкім касцёле, які пабудаваў”. Гэта распараджэнне было зменена. Корсак быў пахаваны ў сутарэнні цяперашняй царквы. Тут каля 220 гадоў спачываў дзісенскі стараста.

Былая ўніяцкая царква Пятра й Паўла ў Беразвеччы. Фундацыя Іосіфа Корсака. Шэдэўр архітэктуры еўрапейскага значэння. Відарысы храма і яго гісторыя ўвашлі ў шматлікія фундаментальныя выданні, як, напрыклад, “Вмирная история архитектуры” і ў падручнікі па архітэктуры для вышэйшых навучальных установаў (ЗША). Разбураная паводле ініцыятывы глыбоцкіх уладаў каля 1955 г.

Румбальд Полацкі паведамляе ў 1913 годзе, “што, калі перараблялі касцёл у царкву, гэты нямы сведка рабавання найпрыгажэйшай справы свайго жыцця быў проста выкінуты з катакомбы, яго ж парэшткі, абкручаныя добра захаванай ярка-чырвонай апанчой, дзве ночы моклі пад голым небам на могілках, пакуль… уладальнік бліжэйшага маёнтка Літоўшчына не пахаваў іх у зямлі. Дзе, невядома!”

Як цуд, на пачатку XXI стагоддзя паміж двумя вежамі, увенчаных праваслаўнымі крыжамі, захавалася надверша з 300-гадовым Сонцам-крыжам часоў айцоў Кармелітаў.

Толькі на былых землях Іосіфа Корсака захаваліся старажытныя муры шасці помнікаў, якія цікавыя турыстам-гасцям і жыхарам горада: Царква, Касцёл, Калона на Копцеўцы, Ільінская капліца, рэшткі муроў былога Базыльянскага кляштара ў Беразвеччы і крыла кляштара кармелітаў. Чаму? А таму, што сын роду герба Корсак – Іосіф Корсак – завяшчаў свае багацці, маёнткі з квітнеючымі землямі на будаўніцтва Божых храмаў. Людзі гэтай зямлі захоўвалі святло духоўнасці ў віхуры войн і атэістычнага разбурэння.

Глыбоцкі краязнаўца Аляксандр Мядзелец, у якога расце сынок Альгерд, раскапаў цікавую вестку:

Кляштар айцоў ордэна Кармелітаў. Заснавальнік і фундатар Іосіф Корсак. Акварэль 1878 года. Касцёл кляштара – сённяшні Сабор Ражства Прасвятой Багародзіцы.

Герб Корсак, да якога належыць глыбоцкая лінія Корсакаў, у тым ліку і Іосіф Корсак, фудатар беразвецкай царквы, парафіяльнага касцёла, і касцёла (цяпер – праваслаўны сабор), і кляштара кармелітаў.

На інтэрнэт-форуме “Дамангол” сайту domongol.getbb.ru надрукаваны артыкул “Кистень с владельческим знаком” Аляксандра Гаўрылава (Расія). Навуковец паведамляе, што ў 2007 годзе на далёкім беразе расійскай ракі Ака, каля слаўнага горада Разані, у агародзе знойдзена плоская металічная гірка з добра захаваўшыміся знакамі ўладальніка. Гірка масай 110 грамаў з вушкам для падвешвання ў моцных і спрытных руках ваяра ХІI стагоддзя была грознай зброяй.

На адным баку кісценя – знак трызубца з двума крыжамі. Гісторыкі Аляксандр Гаўрылаў і С.В. Белецкі пасля вывучэння толькі аднаго боку кісценя зрабілі выснову. Гэта родавы знак Усяслава Брачыслававіча, больш вядомага як Усяслаў Чарадзей. У 2007 годзе ў Полацку ўшанавалі памяць славутага зямляка ў бронзавай постаці вярхом на кані.

Далей Аляксандр Гаўрылаў піша:

“Находка этого кистеня… будучи найденной в 5 км от Старой Рязани, невольно вспоминаются страницы Никоновской летописи, повествующей, что в 1114 году в Рязани представились князья “Роман Всеславович и Мстислав, внук Игорев”.

900-гадовы кісцень, які знойдзены пад Разанню.

Герб Корсака пад купалам царквы Раства Багародзіцы

 

Не вызывает сомнений, что Роман Всеславович – сын Всеслава Брячеславовича Полоцкого. Возможно, что описываемый кистень принадлежал кому-то из дружинников, сопровождающих Романа”.

А цяпер зробім параўнанне сярэдняга знака на кісцені і цэнтральнай частцы шчыта герба Корсака.

Улічваючы адрозненне па часе заснавання сімвалаў, падабенства ёсць. Трэба памятаць, што родавыя знакі, геральдыка ў пачатку свайго развіцця надхнялася, брала ідэі

Пячатка Гераніма Корсака, 1649 г.

з Бібліі. Сярэдзіна XI ст (1054 год) была азмрочана расколам хрысціянства на праваслаўную і каталіцкую плыні, а Полаччына аказалася на мяжы цывілізацыйных светапоглядаў. Запавет Ісуса Хрыста “Каб усе былі адно…” (Іаана, 17:21) не мог не быць перад вачыма адукаваных полацкіх князёў. У тым ліку пачынальніка выявы, якая была выкананая на кісцені XII ст. (грэчаская літара Х, перахвачаная ў сярэдняй частцы паяском). На мой погляд, тут можна прычытаць зашыфраваную сімволіку імя Хрыста. Палавінкі Хрыстова яйка – праваслаўе і каталіцызм – злучаныя кальцом у адно цэлае.

На гербе Корсак даследчыкі бачаць раннехрысціянскі сімвал якара: “У чырвоным полі шчыта два жалезныя (срэбныя) якары, дугамі адзін да другога павернутыя, злучаныя паміж сабой агнівам” (С.Рыбчонак “Радавод

Пячатка Антонія Корсака, 1748 г.

Корсакаў гербу Корсак”).

Герб Корсака таксама захоўвае рысы літары Х грэчаскага алфавіта, сімвала Хрыста і расколатага Хрыстова яйка: две палавінкі, две плыні падзеленай Царквы на Заходнюю і Усходнюю, якія павінны быць “адно”. злучаны кальцом.

Пацвярджэннем жывучасці экуменічнай ідэі знака на кісцені і герба роду Корсак можа быць аналіз выявы герба і пячатак прадстаўнікоў роду Корсак розных пакаленняў.

Герб Корсака пад купалам и пячатка Геранима Корсака 1649 г. Тут палавінкі літары Х злучаны кальцом у “адно”.

Угледземся ў пячатку Антонія Корсака 1748 г. Мінула 99 гадоў. Ужо відаць, што палавінкі яйка прараслі праз кальцо, імкнуцца стаць

Каваная выява гербу Корсак на агароджы ўнутры Сабора Нараджэння Багародзіцы ў Глыбокім.

самастойнымі.

Мінула яшчэ больш за паўстагоддзя. Увайшлі ў гісторыю крывавыя гады канца XVIII стагоддзя. На каванай выяве герба кальцо разарвана, палавінкі сталі самастойнымі. Набліжалася скасаванне Уніі 1839 года.

Касцёл Святой Тройцы ў Глыбокім будаваўся з перапынкамі 144 гады з-за ваеннага ліхалецця і межканфесійных спрэчак. У 1908 г. будаўніцтва

закончана: значна расшыраны ўнізе і надбудаваны две ступені вежаў. У сакрысці з’явіўся новы варыянт герба Корсак: палавінкі літары Х побач герба плывуць як бы ў прасторы, не збылася надзея,

Герб Корсак на калоне Касцёла Святой Тройцы ў Глыбокім.

“каб усе былі адно”.

Калі ўгледзецца ў герб Корсак роду Корсак, у знак уладальніка на кісцені (літара Х, перахвачаная кальцом), у гербы І.Корсак пад купалам, пячаткі Гераніма і Антонія, кованую выяву, то іх а’ядноўвае кальцо ў цэнтры літары Х, або таксама кальцо, перавернутае ўніз на 90 градусаў.

З вышэйсказанага вынікае: экуменічная ідэя герба роду Корсакаў жыве з сярэдзіны ХI стагоддзя, часоў падзелу хрысціянства на візантыйскую і рымскую плыні. Род Корсакаў на працягу стагоддзяў быў за прымірэнне хрысціянаў.

Гісторык В.А.Варонін з Мінска паказаў, што Корсакі былі старшымі з баяраў у Полацку на працягу 170 гадоў (з васьмідзясятых гадоў XIV ст. і да сярэдзіны XVI ст.).

Сярод Корсакаў былі святары: Глеб Корсак быў архіепіскапам Полацкім у 1558 годзе, а Рафал Корсак – полацкім уніяцкім мітрапалітам каля 1640 года.

Каля горада Разані знойдзены прадмет зброі ваяра ХII стагоддзя. Магчыма, гэта рэчавы доказ параднення двух славутых родаў Полацкай зямлі: самога Усяслава Чарадзея і папярэднікаў Корсакаў.

На сайце WESTKI. info адкрываецца артыкул “Паданне і легенды Калонны Глыбоцкай”. Аўтар на аснове аналіза скупых архіўных звестак і рэканструкцыі гістарычных падзей тамтэйшых мясцін зрабіў выснову: Глыбоцкая Калона авеяна паданнем 400-гадовай даўніны. На месцы смяротнай бойкі двух братоў за дзяўчыну каля 1600 года багатыя родзічы на пагорку ўзвысілі капліцу (касцёлак), дзе маліліся за душы загінуўшага і пераможцы.

Бурліла жыццёвая рака ля бальшой дарогі з Полацка на Вільню, мінула каля 160 гадоў, наступілі залатыя гады для Глыбокага, прыбліжаўся 1770 год, 200-годдзе нараджэння Іосіфа Корсака. У 1756-1763 гадах замест драўлянага паўстае Беразвецкі мураваны комплекс, шэдэўр еўрапейскай архітэктуры. “Перад 1764 годам ксёндз Антоні Яшчолт пачаў будаваць ужо мураваны касцёл, але дарабіў яго толькі “да вакон…”

Айцы кармеліты ўжо ва ўсёй красе адбудавалі кляштар і касцёл (цяпер царква), а побач за квітнеючым садам узвысілі калону з выявай на версе анёла з крыжам у памяць Корсака, падараваўшага ім квітнеючае Глыбокае з ваколіцамі. На суседнім крутым пагорку пачалі будаваць капліцу Святога Эльша (цяпер Ільінская капліца) ў памяць Эльяша Корсака, ад якога перайшла багатая спадчына. Але будаўніцтва не закончылі. Тут, па глыбоцкай дарозе, пракацілася кола пачварнай рэлігійнай вайны.

У календары “Родны край” на старонцы за 23.09.2011 Антон Маліноўскі сведчыць: “У 1764 і 1768 гадах з-за антырасійскай пазіцыі тагачаснага ўладальніка замка Караля Станіслава Радзівіла па мянушцы Пане Каханку Нясвіж быў заняты рускімі войскамі. Усе каштоўнасці замка былі канфіскаваны, бібліятэка з 10 тыс.кніг і архіў былі вывезены ў Санкт-Пецярбург”. Раней у Отана Гедэмана чытаем: “… у 1768 годзе, калі барская канфедэрацыя намагалася выцянуць Рэч Паспалітую з бяздоння, у якое пагрузілі яе два папярэднія пакаленні… расійскі атрад у пагоні за канфедэратамі рушыў з Полацка і праз Псую, Празарокі, Глыбокае выправіўся ў Нясвіж”. Палова Глыбокага ў тыя часы належыла Нясвіжскай лініі Радзівілаў, Пане Каханку… Дасталася у Глыбокім нават тапоніму Копцеўка.

Карэнныя глыбочане і ў цяперашні час чамусьці рэдка ўспамінаюць словы Копцеўка, а гавораць, што ідуць праведаць родных на могілкі па вуліцы Горкага. У паведамленні “Літоўскія епархіяльныя ведамасці” за 1866 г. стр. 208 аб асвячэнні Ільінскай царквы (цяпер Ільінская капліца) аўтар іранічна піша:

Пізанская вежа Глыбокага, па словах Отана Гедэмана, справа на здымку 1930 года, злева – капліца.

Сёння праз 150 год ведаем, што стварылі гэты храм кармеліты і фундатар І.Корсак. Выходзіць, тапоніму Копцеўка і фундатару прывіваўся прыніжальны сэнс.

“Дарэчы, у пачатку ХIХ ст. толькі пагорак, дзе стаіць капліца называлась Копцеўкай, а той, дзе Калона – не”: піша Аляксандр Івашчонак.

Хто такі Эльяш Корсак, у імя якога пабудавана Ільінская капліца? Вялебны Аляксандр Івашчонак сведчыць: “Эльяш Пятровіч Корсак быў дзядзькам Іосіфа Львовіча – Леў і Эльяш былі братамі, мелі аднаго бацьку Пятра Дзмітрыевіча Корсака, але розных матак”.

Сводныя браты, якія мелі розныя маці, маглі мець непаразуменні ў поглядзе на спадчыну маёмасці. Ілья Корсак быў гаспадаром мястэчка Беразвечча. Эльяш Корсак (Илья па руску) валодаў мястэчкам Глыбокае, якое потым Іосіф Корсак перадаў кармелітам. Эльяш Корсак не згадваецца ў радаводзе Корсакаў. Толькі пасля 20-гадовага судовага працэса, зацверджання Сойма і нават дэкрэта караля па маёмасці айцы кармеліты прынялі дарованае ім Іосіфам Корсакам мястэчка Глыбокае.

Разгледзем фота з аўтографам Эльяша Пятровіча Корсака.

Пячаткі гербы Эльяша Пятровіча Корсака па лініі бацькі і маці. Фото Надзеі Храпавіцкай з архіва Вільні.

Адсюль з цемры 400-гадовай даўніны паўстае Асоба з твердым упэўненным почыркам і гонарам за свой род: змешчаны гербы бацькі Пятра, дзеда Дзмітрыя, герб па лініі маці і справа (не чытаемы, мабыць дзеда – бацькі маці). На трэцім справа гербе ёсць рысы крыжа і салярнага сімвала сонца (а значыць, і жыцця). Крыніца: Памяць. Полацк. БЭ, 2002, стр.72-73. А ўнізе пячаткі можна ўбачыць рысы двух геральдычных трызубцаў, павёрнутых да ваколіц круга.

Рысы трызубца мы бачым на кісцені, знойдзеным ля Разані. Тут, магчыма і ёсць таямніца параднення двух родаў: унукаў Рагвалодовічаў і папярэдніка гербу Корсак.

Прыгажуня Калона Глыбоцкая абшарпана вятрамі і паданнем, створана людзьмі і бусламі, спалучае антычнасць і ўзнёсласць буслоў, ёсць сімвал каштоўнасці сям’і і жыццёвай згоды.

Тут штогод з ранняй вясны і да ранняй восені чуваецца клёкат, улетку гаспадыня-бусліха цярпліва пакрывае крыламі і даглядае дзетак, а здабытчык – буся прыносіць ежу. У жніўні ўсёй сямейкай буслы падымаюцца да неба, кружаць, распусціўшы крылы, і як нацыянальны сцяг апускаюцца на роднае гняздо. Вабіць вока бялюсенькая грудка, чырвоная дзюба і ногі птахі.

Вось яна такая таямнічая гісторыя радзімы Корсака і нашай любай зямлі.

Генадзь Плавінскі