Капліца сьв. Эльяша (Ільлі Прарока)

Апісваючы архітэктурную спадчыну мястэчка Глыбокага, нельга не згадаць аб яскравым прыкладзе класыцызму – капліцы сьв. Эльяша на Копцеўцы. Гэтую капліцу ў 1804 г. пабудаваў прыёр глыбоцкага кляштара айцец Мікалай Будны. Узвёў ён яе ў канцы мястэчка на Глыбоцкіх парафіяльных могілках, на левым баку гэтых могілак. Новая капліца была патрэбная для пахаваньня памерлых манахаў Кармэлітаў, для якіх ужо не было месца ў падзямельлях кляштара.

Дня 11 траўня 1805 г. біскуп мінскі Якуб Дэдэрка асьвяціў гэтую капліцу, надаючы ёй імя апякуна сьв. Эльяша (прарока Ільлі). Аднак галоўнай сьвятыняй, дзеля якой была пабудаваная гэтая капліца, была цудадзейная фігура Пана Езуса Церпячага (у цярновым вянцы, альбо інакш кажучы Антакольскага), тая фігура, якая цудоўным вобразам пацела 10 жніўня 1763 г. Таму ўнутранае аздабленьне капліцы было поўнасьцю прысьвечанае цярпеньням Езуса.

Сама капліца была пабудаваная на прыкладзе рымскіх храмаў. Мела фому прамакутніка даўжынёй 32,5 аршынаў, шырынёй 16 ¾ аршынаў і вышынёй 11 ¾ аршынаў. Была памаляваная глінкай – у падабенстве да мармуру і трывалай да сонца і вады, дах пакрыты гонтам. У франтавых частках капліца мела дзьверы: сьпераду двайныя, якія замыкаліся на засоў знутры, а ззаду адзіночныя, якія замыкаліся на ключ. У сярэдзіне капліца была атынкаваная і пафарбаваная. На сьценах па ўсёй капліцы быў намаляваны Крыжовы Шлях Езуса Хрыста – 14 вялікіх стацый.

Над бабінцам быў пабудаваны хор на двух слупах (калонах). На хоры знаходзіўся арган на 8 галасоў. Капліца мела 10 вакон. А пад самой капліцай было пабудавана падзямельле, але толькі пад алтарнай часткай, таму было вельмі маленькім, займавала толькі шостую частку ўсёй капліцы. Менавіта там ад 1805 г. харанілі манахаў.

Капліца сьв. Эльяша (Ільлі Прарока) на Копцеўцы. Роспіс інтэр’еру. Архіўны здымак.

У алтарнай частцы была пабудаваная галерэя ідэнтычная хору над ўваходам. На гэтай галерэі ўверсе, над галоўным алтаром, знаходзіўся яшчэ адзін алтар з абразом сьвятога Ізідара (Ісідора), апякуна земляробаў. У галоўным алтары была фрамуга, у якой знаходзілася цудадзейная фігура Пана Езуса Церпячага ў цярновым вянцы, які сядзеў у чырвоным плашчы са зьвязанымі рукамі і трымаючы белы трыснёг. Пры гэтым алтары было 48 вотаў за атрыманыя ласкі. На правым баку быў яшчэ адзін алтар з абразом сьв. Юрыя. Насупраць гэтага алтара на другім баку быў алтар сьв. Эльяша. Менавіта гэты факт, што ў капліцы сьв. Эльяша галоўны алтар не быў прысьвечаны сьв. Эльяшу, а цудадзейнай фігуры Езуса, сьведчыць аб тым, што капліца была пабудаваная айцом Мікалаем Будным перш за ўсё як сьвятыня, дзе можна будзе аддаваць пашану цудадзейнай фіруры Церпячага Езуса.

Акрамя таго, у капліцы на сьценах віселі розныя партрэты і абразы: сьв. Яна ад Крыжа, папы Клімэнта XIV, Маці Божай Суцяшэньня, Зьвяставаньне, сьв. Казіміра, сьв. Юстына, сьв. Кацярыны, сьв. Веранікі, Сэрца Езуса, Абраз Маці Божай Жыровіцкай шанаваны ня толькі праваслаўнымі, але і каталікамі. Варта прыгадаць, што цудадзейны абраз знаходзіўся ў кляштары базыльянаў у Жыровічах, першым прыёрам якіх быў сьв. Язафат Кунцэвіч. У Жыровічы з паломніцтвам былі каралі: Ян Казімір, Міхал Вішнявецкі, Ян ІІІ Сабескі, які падараваў Маці Божай Жыровіцкай сваю шаблю зь бітвы пад Венай з 1683 г. Маліліся перад цудадзейным абразом і Аўгуст ІІ Моцны і Станіслаў Панятоўскі. Сам цудадзейны абраз Маці Божай Жыровіцкай быў каранаваны 19 верасьня 1739 г. папскімі каронамі папы Бэнэдыкта ХІІІ. Толькі ў 1839 г. пасьля скасаваньня ўніі цудадзейны абраз забралі праваслаўныя манахі з Расеі. Сёньня ў Жыровіцах знаходзіцца праваслаўная сэмінарыя. На цяперашні час у Беларусі ёсьць толькі тры цудадзейныя абразы, каранаваныя папскімі каронамі – гэта абраз Маці Божай Будслаўскай (1995 г. папа Ян Павел ІІ), абраз Маці Божай Браслаўскай (2010 – папа Бэнэдыкт XVI) і абраз Маці Божай Жыровіцкай (1739 – папа Бэнэдыкт ХІІІ).” close=”yes”]Маці Божай Жыровіцкай[/su_tooltip], Езуса Расьпятага, Міхала Арханёла. Акрамя таго, у капліцы быў рэліквярый з мошчамі сьв. Амброзія. У дадатак да гэтага былі драўляныя статуі сьв. Яна Непамуцэна, апосталаў Пятра, Паўла і Яна, статуя Маці Божай Балеснай і 5 статуй анёлаў. У інтэр’еры знаходзілася 6 лавак касьцёльных і 6 крэслаў.

Абраз Маці Божай Жыровіцкай шанаваны ня толькі праваслаўнымі, але і каталікамі. Варта прыгадаць, што цудадзейны абраз знаходзіўся ў кляштары базыльянаў у Жыровічах, першым прыёрам якіх быў сьв. Язафат Кунцэвіч. У Жыровічы з паломніцтвам былі каралі: Ян Казімір, Міхал Вішнявецкі, Ян ІІІ Сабескі, які падараваў Маці Божай Жыровіцкай сваю шаблю зь бітвы пад Венай з 1683 г. Маліліся перад цудадзейным абразом і Аўгуст ІІ Моцны і Станіслаў Панятоўскі. Сам цудадзеойны абраз Маці Божай Жыровіцкай быў каранаваны 19 верасьня 1739 г. папскімі каронамі папы Бэнэдыкта ХІІІ. Толькі ў 1839 г. пасьля скасаваньня ўніі цудадзейны абраз забралі праваслаўныя манахі з Расеі. Сёньня ў Жыровіцах знаходзіцца праваслаўная сэмінарыя. На цяперашні час у Беларусі ёсьць толькі тры цудадзейныя абразы, каранаваныя папскімі каронамі – гэта абраз Маці Божай Будслаўскай (1995 г. папа Ян Павел ІІ), абраз Маці Божай Браслаўскай (2010 – папа Бэнэдыкт XVI) і абраз Маці Божай Жыровіцкай (1739 – папа Бэнэдыкт ХІІІ).

Гэтую капліцу ў 1828 г. прыёр Кармэлітаў айцец Адальбэрты Пчыцкі абнёс вострым парканам з брамай. Пры капліцы пабудаваў званіцу на 4 слупах, пакрытую гонтам з жалезным крыжом на версе. Званіца была пабудаваная паміж двух соснаў і мела 3 званы вагой у 7 пудоў.

У 1861 г. прыёр Кармэлітаў айцец Барталамей Брыдыцкі над уваходам у капліцу змясьці ў надпіс па-лацінску: D. O. M. Fratribus in Christo Carmelitis Discalceatis hic resurectionem expectantibus Ab anno saluto 1642 hoc monumentum Fr. Bartholomaeusa S. Vladislao posunt A.D. 1861. – што азначае – Богу Найлепшаму Найвялікшаму. Тут чакаюць ўваскрашэньня ад 1642 году збаўленьня браты ў Хрысьце Кармэліты Босыя. Гэты помнік паставіў брат Барталамей ад сьв. Уладыслава ў 1861 годзе ад нараджэньня Пана.

Варта дадаць, што згодна з гэтым надпісам, першы памерлы Кармэліт ў Глыбокім быў пахаваны ўжо у 1642 г. На той час яшчэ не былі ўзведзеныя ані крыпты, ані пабудовы самаго кляштара, ані капліцы сьв. Крыжа, ані касьцёла сьв. Тройцы. Таму гэтага памерлага манаха ў 1642 г. пахавалі на местачковых могілках. Такім чынам, могілкі на Копцеўцы вельмі старажытныя – канец XVI ст. /пач. XVII ст.

Капліца сьв. Эльяша (Ільлі Прарока) на Копцеўцы у часы існавання яе як праваслаўнай царквы. Інтэр’ер. Здымак 1910-ых гг. Крыніца: Kresy.pl.

Пасьля закрыцьця кляштара Кармэлітаў у Глыбокім, капліца сьв. Эльяша была перададзеная ў 1873 г. праваслаўным, якія пад канец 1877 г. перарабілі яе ў царкву. Менавіта тады былі выкінутыя арганы і алтары, а цудадзейная фігура Церпячага Езуса была перанесеная ў глыбоцкі парафіяльны касьцёл сьв. Тройцы, дзе і знаходзіцца па сёньняшні дзень у капліцы Маці Божай Падхорнай. Адзінае, што захавалася, гэта фрэс кі Крыжовага Шляху, якіх праваслаўныя не замалявалі, аднак якія былі зьнішчаныя падчас панаваньня ў Глыбокім “атэістычнага тэрору” (1945-1985). У 1921 г. капліца была перададзеная каталікам, аднак не ўжывалася, так як не была адрамантаваная, бо не хапала грошаў на яе рамонт. У 1927 г. капліцу планавалі вярнуць Кармэлітам, якія нават дзеля гэтага прыехалі ў Глыбокае ў траўні 1927 г., але з-за пратэстаў праваслаўнага сьвятара з Глыбокага, які баяўся, што Кармэліты заберуць таксама свой кляштар і касьцёл, перароблены пад царкву, езьдзіў некалькі разоў у Вільню да ваяводы, пішучы розныя скаргі, каб затрымаць перадачу Кармэлітам гэтай капліцы. У хуткім часе ў 1939 г. распачалася ІІ Сусьветная вайна, а 17 верасьня Глыбокае занялі савецкія войскі, што канчаткова спыніла працэс перадачы Кармэлітам капліцы сьв. Эльяша, якая праз увесь час панаваньня “атэістычнага тэрору” (1945-1985) была пакінутая ў ахвяру лёсу.

На пачатку 1990-х каталіцкім пробашчам быў адрамантаваны дах капліцы на чым і спыніўся яе рамонт па сёньняшні дзень. Зараз у гэтай капліцы адбываюцца набажэнствы за памерлых – раз на год 1 лістапада ў Дзень Усіх Сьвятых (Дзяды).

Сёньня адзін з нешматлікіх прыкладаў класыцызму ў Глыбокім – капліца сьв. Эльяша (Ільлі Прарока), чакае ад людзей добрай волі, якія змогуць знайсьці сродкі на яе рамонт (рэстаўрацыю), інакш, гэты гістарычны помнік рассыпіцца на нашых вачах.

Публікацыя захоўвае стыль і правапіс аўтара. Працяг будзе.

Аляксандр Івашчонак

Вольнае Глыбокае №8(620) 23 лютага 2012 года