Кастусь Шыталь знайшоў цікавыя здымкі звязаныя з Глыбокім

Гаспадар і гаспадыня з ваколіц Глыбокага. Фота першага глыбоцкага краязнаўцы Гэнрыка Віньчы, надрукаванае ў тыднёвіку Zorza Wileńska, Nr. 48, 06.12.1906.

Яшчэ два здымкі сялянаў з ваколіц Глыбокага, прадстаўленыя на выставе Варшаўскага фатаграфічнага таварыства. Аўтар здымкаў – усё той жа Гэнрык Віньча. Месца не падпісана, але імаверна, гэта вёска Мярэцкія ці вёска Забелле, прылеглыя да Віньчавага фальварка Петрунова. Крыніца: Tygodnik Ilustrowany, Nr. 7, 14.02.1903.

Вясковая дзяўчына ў маёнтку Петрунова каля Глыбокага. Фота Гэнрыка Віньчы, Zorza Wileńska, Nr. 49, 1906.

Вячэра пры лучыне ў вёсцы Мярэцкія каля Глыбокага. Фота Гэнрыка Віньчы, апублікавана ў часопісе Wisła, сш. 2, 1902.

Сейбіт. Фота Гэнрыка Віньчы, апублікавана ў тыднёвіку Zorza Wileńska, Nr. 32, 16.08.1906. Звярніце ўвагу на спражку.

Жанчына меле збожжа ў жорнах. Вёска Мярэцкія каля Глыбокага. Крыніца: Wisła, z. 1, 1901.

Жанчына таўчэ крупы ў дубовай ступе. Вёска Мярэцкія каля Глыбокага. Здымак апублікаваны ў Wisła, z. 1, 1901.

І яшчэ адно фота з вёскі Мярэцкія. Апублікавана ў Wisła, z. 5, 1901. Тут дададзена невялікае апісанне, у тым ліку згадваецца “шапка кармэліцкая або шапка глыбоцкая”. І жанчына, якая, як напісана, “у даўнейшым строі”.

Кастусь Шыталь