Міжваенная польская прэса пра рамонт глыбоцкай царквы ў 1929 годзе

Артыкул быў змешчаны ў №9 часопіса “Ziemia” за 1930 год на старонцы 178.

Прыводзім яго ў перакладзе на беларускую мову.

Пакармеліцкі касцёл у Глыбокім

Рамонт царквы, былога кармеліцкага касцёла, у мінулым годзе абмежаваўся рамонтам даху, вадасцёкавых жалабоў і труб.

Таксама была зроблена грунтоўная рэканструкцыя сцяны вакол царкоўнага двара, вуглавой каплічкі і брамы ў стылі ракако.

Умацаванне падмуркаў і частковае перамураванне каплічкі выратавала яе поўнага разбурэння, якое б адбылося ў бліжэйшай будучыні, аб чым сведчылі вертыкальныя і гарызантальныя расколіны, якія хутка павялічваліся.

Піша сайт hlybokaje.by

S.L., пераклад Змітра Лупача