На нядаўніх руінах і папялішчах

Пасярод шматлікіх мястэчак, якімі шчодрая Зямля Віленская, Паставы ствараюць уражанне аднаго з самых сімпатычных.

Паставы, дашчэнт знішчаныя падчас нямецка-расійскай вайны, Паставы, што ляжалі акурат на лініі самых інтэнсіўных ваенных баёў, якія памятае наша краіна, зараз вельмі інтэнсіўна адбудоўваюцца, штораз хутчэй заціраючы жудасныя пажарышчы мінулых гадоў.

Гэта рыса творчай працы, гэта падняццё ўласнымі, і толькі ўласнымі сіламі, з ваенных руін і папялішчаў, становяцца характэрнай прыкметай для Пастаў, прыкметай цалкам выключнай у нашых умовах і таму так выбітна сімпатычнай.

Акрамя таго, сам вонкавы выгляд мястэчка, чыстата бачная з бялюткіх мураваных сцен дамоў, роўныя, чыста падмеценыя вуліцы, як бы шмат гавораць аб дбайнасці і працавітасці жыхароў.
Як тып большага людскога паселішча, Паставы складаюць мілае выключэнне сярод мястэчак Віленшчыны. Таму што, гэта бадай адзінае мястэчка, якое будавалася згодна пэўных правілаў, плану і логікі.

Тыя, якія пачыналі будаваць Паставы, зверху стараліся прыгатаваць тэрыторыю пад будучы, можа не за доўга, вялікі горад. Намечаныя вуліцы роўныя, шырокія, азначаны рынак, як цэнтр і будаваліся не згодна выпадку выбіраючы месца, але зверху згодна прадугледжанага плана. Таму гэта наша мястэчка мае такі еўрапейскі выгляд, так што прышэльцам падабаецца.

Памятаем таксама і аб аздабленні мястэчка. Прыбралі яго ў самую прыгожую біжутэрыю, якую можна даць гарадскому асяроддзю – далі Паставам шмат зелені. Зараз зелень стварае з іх вялікі букет. Паднімае цалебнасць паветра, дае гэты своеасаблівы ўрок.

Міжволі нараджаецца пытанне, якой зменлівасцю лёсу абавязаны Паставы, што цяпер гэта выключны, што да выгляду, аазіс культуры цалкам заходняй у нашым краі., што “ з крэсовага закутка глядзіць на Еўропу”? Што так станоўча заважыла на шалях іх развіцця, калі большыя паселішчы, якія знаходзяцца побач у бліжэйшым суседстве, такім аазісам не з’яўляюцца?

Вялікімі стараннямі і працай пастаўскіх спадчыннікаў, мястэчка ўжо перад вайной квітнела, і зараз даходзіць да ступені перадваеннага развіцця.

Мала на Крэсах двароў, якія б столькі палажылі намаганняў па прышчапленні культуры на бясплодным грунце, як двор пастаўскі. Але за гэта, з кожнага кута, з кожнага боку, выглядаюць плёны працы шмат пакаленняў “нашачадкаў. Таксама бадай нідзе, як у Паставах гэтая праца прышчапілася. У нас знаць што ўжо некалькі гадоў над усім, што ў мястэчку рабілася, над кожнай у ім зменай, вісела вока кагосьці, хто служыў парадай і дапамогай, хто скіроўваў цікаўнасць несвядомых да свядомых мэтаў падняцця мясцовай культуры. Гэта – прыгожая старонка ў векавой хроніцы дамініёна Паставы.

Прайшлі гады багацтва і дастаткаў двара, мінулі гады вайны і знішчэння, і зараз ён сам зруйнаваны, абяднелы, і надалей праводзіць гэтую вялікую культурніцкую акцыю, запачаткаваную шмат гадоў таму назад. Цяпер ізноў пастаўскі мешчанін за парадай і дапамогай звяртаецца ў дамініён, і зноў без уладжання адтуль не выходзіць.

Цяперашняя адміністрацыя маёмасці не толькі прытрымліваецца традыцыі даўніх гадоў, але і штораз пракладваве новыя дарогі для мясцовага жыцця, штораз ініцыіруе новыя пачынанні. Яна цяпер ізноў з’яўляецца маторам жыцця Пастаў, ёсць інспіратарам гэтага жыцця ва ўсіх яго праявах.

К.Гуль (“Слова”, № 226, ад 4 кастрычніка 1925 года).

Пераклад Міхал Гіль