Хутка пачне выходзіць краязнаўчы часопіс “Паазер’е”

Першы нумар выдання павінен убачыць свет ужо на наступным тыдні.

Гэта сумесны праект пастаўскіх і глыбоцкіх краязнаўцаў. Акрамя іх, на яго старонках будуць друкавацца краязнаўцы з Браслава, Мёраў, Шаркаўшчыны і іншых мясцін Паазер’я.

Як паведаміў ініцыятар выхаду гэтага часопіса Міхал Гіль, у кожнага нумара будзе свой галоўны рэдактар. Пачынаючы з другога нумара, будуць выдавацца і тэматычныя выданні. Напрыклад, другі нумар будзе прысвечаны нашым знакамітым садаводам.

Тэхнічным рэдактарам выдання будзе Леанід Юрык.

Галоўны рэдактар першага нумара – Зміцер Лупач.