Шаснаццацігадовы бандыт

У лесе за тры кіламетры ад вёскі Яцыны Жаснянскай гміны Пастаўскага павета на жыхарку вёскі Лейцы той жа гміны Даміцэлю Мышко, якая вярталася дадому, хтосьці ззаду напаў, закрываючы ёй вочы і скручваючы галаву, а другой рукой намагаўся падрэзаць ёй горла. Сялянка пачала бараніцца і нарэшце з пакалечаным падбародкам і рукамі вызвалілася ад уціскаў бандыта, пасля чаго збегла. Аднак у гэты момант заўважыла, што гэта падлетак, сын Юзафа Янушкевіча з вёскі Яцыны, куды заходзіла і распавядала, што прадала на тры злотыя палатна. Да гэтай размовы прыслухваўся захопнік, які пасля адыходу Мышко пайшоў па яе слядах і ў лесе напаў на яе. Арыштаваны прызнаў сваю віну і засведчыў, што вырашыў завалодаць трыма злотымі, каб мець магчымасць адыграцца ў карты. Пры гэтым дадаў, што намагаўся Мышко зарэзаць, бо баяўся, што абрабаваная паскардзіцца яго бацьку. Лекары заявілі, што злачынца мае шаснаццаць гадоў і разумеў, што рабіў. Акруговы Суд у час сесіі ў Паставах пасля правядзення следства прыгаварыў малалетняга бандыта да трох гадоў турэмнага зняволення. Да паўналецця суд загадаў асуджанага пасадзіць у папраўчы дом у Вілуцянах для таго, што калі цягам гэтага часу выправіцца, то прысуд не будзе выкананы.

(„Слова”, № 173 ад 1927 года)

Пераклад з польскай мовы Міхала Гіля