Школы Маршала

Прызначаная Урадам на будаўніцтва школ імя Маршала Пілсудскага квота 1 000 000 злотых была выплачана самакіраваннем на працягу 1936 – 37 школьнага года. Выдаткаваная на матэрыялы і аплату працы, дапамагла гаспадарчаму жыццю рамеснікаў і зрабіла магчымым зарабіць гаротнаму малазямельнаму і беспрацоўнаму насельніцтву.

У верасні 1937 года Урад павялічыў дапамогу яшчэ на 80 000 злотых.

З урадавай дапамогі да гэтага часу атрымалі паветы:

Браслаўскі 114 000 злотых
Дзісненскі 110 000
Маладзечанскі 110 000
Ашмянскі 104 000
Пастаўскі 138 000
Свянцянскі 147 000
Вілейскі 143 000
Віленска-Троцкі 214 000

Выплата насельніцтву прадуктамі і рабочая сіла, удзел гмін: будаўнічыя матэрыялы і наяўныя грошы, а таксама субсідыі Павятовых Аддзелаў складалі ў асобных паветах агулам 786 000 злотых (у тым ліку шарварк 330 000 зл., наяўнасць гмін 315 000 зл. І субсідыя Павятовых Аддзелаў 141 000 зл.).
Удзел асобных паветаў складаў:

Браслаўскі 147 000 злотых
Дзісненскі 113 000
Маладзечанскі 40 000
Ашмянскі 79 000
Пастаўскі 71 000
Свянцянскі 113 000
Вілейскі 61 000
Віленска-Троцкі 162 000

На будаўніцтва школ гміны атрымалі на пяцігадовы крэдыт будаўнічую драўніну з дзяржаўных лясоў па цане з восені 1936 года (перад павышыннем цэн з 33% скідкай). Населеныя пункты, якія знаходзіліся далёка ад дзяржаўных лясоў, карысталіся дармовай перавозкай па дзяржаўнай чыгунцы.

Пабудавана: 100 школ з 297 школьнымі будынкамі і 265 жылымі будынкамі:

У павеце Браслаўскім

15 школ у 35 школьных будынаках і 40 жылых будынкаў;

Дзісненскім: 13 школ у 33 школьных будынаках і 36 жылых будынкаў;

Маладзечанскім: 8 школ у 22 школьных будынаках і 18 жылых будынкаў;

Ашмянскім: 9 школ у 24 школьных будынаках і 27 жылых будынкаў;

Пастаўскім: 11 школ у 31 школьных будынаках і 33 жылых будынкаў;

Свянцянскім: 14 школ у 39 школьных будынаках і 38 жылых будынкаў;

Вілейскім: 11 школ у 36 школьных будынаках і 33 жылых будынкаў;

Віленска-Троцкім: 19 школ у 77 школьных будынаках і 40 жылых будынкаў.

Перад пачаткам будаўнічых работ было школ, згодна арганізацыйнай ступені:

1 класныя ( было – 34, зараз ёсць – 11, розніца -23); 2 класныя
( было – 37, зараз ёсць – 34, розніца -3); 3 класныя (было – 16, зараз ёсць – 35, розніца + 19); 4 класныя (было – 8, зараз ёсць – 5, розніца – 3); 5 класныя (было – 1, зараз ёсць – 9, розніца + 8); 6 класныя (было – 2, зараз ёсць – 3, розніца + 1); 7 класныя (было – 2, зараз ёсць – 3, розніца + 1).

І ступені (было – 71, ёсць – 45, розніца – (-26);
ІІ ступені (было – 24, ёсць – 40, розніца – (+16);
ІІІ ступені (было – 75, ёсць – 15, розніца – (+10).

На падняццё арганізацыйнай ступені гэтых школ пайшло 69 новых настаўніцкіх ставак, што зрабіла магчымым у 23 школах скасаваць навучанне ў класах, аб’яднаных прыняццём большай колькасці дзяцей, у 27 школах арганізаваць вышэйшыя класы, якіх перад гэтым не было, і адкрыццё якіх дамагалася насельніцтва.

Пры выбары населеных пунктаў браліся перад усім тыя, якія мелі найгоршыя лакальныя ўмовы (нетрывалыя і арэндаваныя, ці ўласныя будынкі ў аварыйным стане), і не мелі ніякіх відаў на будаўніцтва ўласнымі сіламі.

Тэндэнцыяй было будаўніцтва магчыма найбольш школ ІІ і ІІІ ступені ў характары школ зборных, якія б абслугоўвалі суседнія больш ніжэй арганізаваныя школы. Такіх школ знойдзена 55.

Прынята за аснову, што кожная гміна будуе школу і гэтыя правілы цалкам захоўваліся.

Са 100 школ – 90 пабудавана ў даўніх школьных пунктах, а 10 – у новых, уключаючых у сябе няшкольныя мясцовасці. У 18 пунктах адбылося ўзбуйненне суседніх школ. Такім чынам дасягнута больш высокая арганізацыйная ступень новых школ.

Для ўсіх школ у рамках праекта распрацавана некалькі тыпаў школьных будынкаў з жыллём для настаўнікаў, якія дастасаваныя для патрэб і кліматычных умоў Віленшчыны.

Гэтыя тыпы былі індывідуальна прыстасаваныя да тэрытарыяльных умоў у кожным пункце.

Са 100 школ, толькі адна мураваная, астатнія драўляныя. Для больш танных коштаў будаўніцва дзе было рэкамендавана, каб павятовая адміністрацыя арганізавала цэнтральны закуп матэрыялаў (вапны, цэмента, жалеза, сталярных матэрыялаў, кафлю і г.д.) і вырабы: дзверы, вокны, дахоўку і г.д.

(КВ № 279 ад 10 кастрычніка 1937 года).

P.S. На тэрыторыі Пастаўскага павета былі пабудаваныя школы ў вёсках Цёплыя, Слабада Варапаеўская, Жуперкі, Ласіца, Заўлічча, Слабада Жосненская, Ажуны, Крулікі, Брусы, Груздава, мястэчку Кабыльнік і ў Паставах. На сучаснай тэрыторыі Пастаўскага раёна, якая ўваходзіла ў тагачасны Свянцянскі павет, былі пабудаваны яшчэ тры трохкласныя школы ў Янкішках, Петруцях і Гурніцы. (рэд. М. Гіль).


 

One Comment

  1. Jevgenij Zareckij

    Будаўніцтва школ было добрай справай, але беларускай мовай там і не пахла. Мой брат Генадзій Собаль вучыўся у школе вёскі Цёплыя