Старадаўнія адзінкі вымярэння Беларусі

Асьміна – мера аб’ёму сыпкіх рэчываў, роўная прыблізна 51 л.

Валока – адзінка вымярэння зямельнай плошчы, роўная 21,36 га.

Вярста – адзінка вымярэння даўжыні, роўная прыблізна 1554,6 м.

Вяршок – адзінка вымярэння даўжыні, роўная 4,4 см.

Грыўня – 1)  адзінка вагі каштоўных металаў. Важыла прыблізна 195,9 г.
2) грашовая адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім вартасцю 48 грошаў (15 кап.).

Дзесяціна – адзінка вымярэння зямельнай плошчы. Найбольш пашырана была так званая новая (казённая) дзесяціна – 1,0925 га.

Залатнік – мера масы, роўная прыблізна 3,9 г.

Кварта – адзінка вымярэння сыпкіх рэчываў і вадкасцей. Раўнялася 0,70577 л.

Локаць – адзінка вымярэння даўжыні. Раўнялася 65 см.

Лот – адзінка вымярэння масы. Раўнялася 11,71 г.

Пуд – адзінка вымярэння масы. Велічыня яго вагалася ад 15 да 18,7 кг.

Сажань – адзінка вымярэння даўжыні, роўная 194,8 см.

Талер – буйная сярэбраная манета масай 28-30 г. На тэрыторыі Беларусі абарачалася з XVI ст.

Чвэрць – мера аб’ёму сыпкіх рэчываў і вадкасцей замест ранейшага карца. Раўнялася 101,62 л.

Фунт – мера масы. Велічыня яго вагалася ад 360 да 450 г, з 1766 г – 374,82 г.