Старая і новая школа

Пані Гелена Ромер маляўніча з талентам апісвае ў “Кур’еры Віленскім” Смерць школы. Ведаем тую школу амаль чвэрць стагоддзя. З выгляду , нічога не зрабілася заганнага – усеагульную школу перанеслі з маёнтка ў вёску, з Каралінова ў Ёдаўцы. І толькі. Прычыны фармальныя: ёсць такая пастанова, што калі ў пэўным паселішчы няма 40 дзяцей школьнага ўзросту, то школа можа быць зачынена, а адчынена там, дзе ўласна знайдзецца гэтых 40 дзяцей. Літара закона была задаволена.

Помнім тое, што Каралінова было тапаграфічна сярэдзінным пунктам, да якога ішлі дзеці не толькі з тых жа Ёдаўцаў, але і з супрацьлеглых Канябіч і з навакольных засценкаў, і што зараз напрыклад гэтыя дзеці з Канябіч павінны будуць ісці праз Каралінова на пару кіламетраў далей. Цяжка разлічваць на ідэальную справядлівасць, заўсёды хтосьці павінен быць крыху пакрыўджаным.

Размова ідзе аб нечым іншым, аб спосабу выканання пагаднення аб школе, аб такце, недахоп якога балюча раздзірае ўражлівасць культурных людзей. Прыкрае непаразуменне, ці незразуменне?

Адступім назад

Расійскія часы калектыўнае навучанне польскай мовы была ў нас сурова забаронена. Заглянем цяпер у касцёл і задумаемся, якім цудам бачым людзей сермяжных, старых, якія моляцца х кніжкі? Хто іх навучыў? Чаму і ў часы расійскай акупацыі кніжкі да набажэнства былі такім пакупным таварам, што пэўнай падставай дабрабыту складалі друкаваныя кнігі “Залаты Алтарык” і буквары? Нехта ж аднак вучыў народ па-польску, хтосьці заахвочваў да працы, якая для шэрага натоўпу была амаль такой карпатлівай, як палявыя работы ці цяжкая праца. І тут і там з потам на ілбу ішла ворка пад ураджай, які зараз збіраем. Ворка крыва, згодна архаічнага метаду, але ішла… Ішла наперакор усялякім рэпрэсіўным паспараджэнням і наглядам, бо найбольш цяжэй забіць ідэю. Як агонь, тлеючы ў попеле, здаецца ўжо прыдушаны (а як старанна быў душаны!), калі толькі прыток свежага паветра, і яно тут альбо дзе-нідзе выбухвае заравам і ясна асвятляе змрок…

Гэта сцэна ў пэўным маёнтку, дзе і зараз ёсць усеагульная школа. Ксёндз “па калядзе” прыязджае, правярае спісы парафіян. “А хто ж гэта такі, новы парафіянін?”

– Не ксёнджа пробашч – ён так… на зіму прыйшоў. З адной хаты парабак прыходзіць у другую. Пан яму ардынацыю дае”. Паніжаючы голас: “Дзяцей вучы па-польску… яго не можна запісаць, ён – праваслаўны”. Штопраўда, такі ж і быў ён праваслаўны, толькі з імя. Прозвішча Невядомскі. “Бацьку яго вядома ж перавярнулі ў праваслаўе”.
Так, так, цяперашнія панове, вам не мрояцца падобныя сцэны – прыходзьце да ёлупняў – без таго “учора”, “цяпер” было б іншае.
А найбольш рабілі кабеты. Колькі ідэйных ксяндзоў выхавалі, каб перапіхнуць праз абавязковыя чатыры класы гімназіі.
Гісторыя Караліноўскай школы такая: ужо пасля 1900 году ішло навучанне некалькіх дзяцей, відавочна таемна. З 1905 года адкрыта, ці напалавіну адкрыта. Тады адразу столькі польскіх школ паўстала ці адкрыла сваё аблічча, што віленскі губернатар граф Тацішчаў збірае шматлікую групу землеўласнікаў і прамаўляе вельмі прымірэнча, амаль выхваляецца, бы захацеў хоць бы … зарэгістраваць гэтыя школы.
“Ну так, я ведаю, навучанне рэлігіі… дадатковае набажэнства ў касцёле на польскай мове…”

У 1907, 1908 гадах наступае рэакцыя. Масавае закрыццё гэтых школ, некалькі ацалела.

Пані Ванда Ромер аддадзена пад нагляд паліцыі. Але таемна навука ішла далей.

У час нямецкай акупацыі школа ізноў пачынае квітнець. Немцы не толькі не перашкаджалі, але падтрымлівалі навуку. Голадна было ў хаце, часта холадна, а ў школе цёпла, у школе чыста. Імкненне да навукі ў вясковых дзяцей вялізнае. Адзіная кара за вялікую правіннасць – пагроза непрыняцця ў школу. Тады плач і раскаянне.

А елкі на Божае Нараджэнне, тэатральныя прадстаўленні, нацыянальныя ўрачыстасці, дэкламацыі – гэта ж уцеха! Ну і пачастунак!

Наезды бальшавікоў – першы і другі. Школа трывае.

Год 1919, год 1920. Нацыяналізацыя школы. Але прыходзяць новыя людзі. Што ім там да мінулага? Ідэя? А я маю тут параграф закона. Ёсць 40 дзяцей? Без прышлых няма.

Такім чынам, без паразумення з гаспадыняй школы, без паведамлення ёй, без прызнання заслуг, пераносіцца школа.

“Der Moor hat seine pflicht getan, der Moor kann gehen!” “Маўр зрабіў сваю справу, маўр можа ісці!”

Х. (“Слова”, №240,ад 21 кастрычніка 1925 года).

Пераклад Міхал Гіль