У кандытарскай Штрала. Успаміны Каэтана Ражноўскага

У кандытарскай Штрала

Калі пан інжынер Ганаровіч даведаўся, што я ўдзельнічаю ў перадачы бомб, рашуча забараніў мне гэта рабіць. Затым, каб я дома не сумаваў склаўшы рукі, ён пачаў забіраць мяне з сабой у кандытарскую Штрала на вуліцы Светаярскай, дзе ён гуляў у більярд. Ён гуляў на даволі высокія стаўкі ад 5 да 20 рублёў. Я вельмі здзівіўся, што людзі не шкадуюць страты такіх буйных сум.

Інжынер Ганаровіч у той гульні згуляў няўдала, хаця ў більярд гуляў вельмі добра. Яму не перашкаджала, калі ён быў пераможцам, даваць мне некалькі рублёў гасцінцa. З-за таго, што школа была яшчэ зачыненая, чыгунка не працавала, каб я мог выходзіць з хаты, інжынер Ганаровіч прапанаваў уладальніку кандытарскай пану Штралу, каб той прыняў мяне часова на якую-небудзь працу, пакуль не адчыніцца школа. Я ўжо ў той час меў 18 гадоў. Штрал ахвотна мяне прыняў, будучы натхнёны добрай рэкамендацыяй пра мяне ад пана інжынера Ганаровіча і маёй арганізацыйнай здольнасцю.

Мая першапачатковая дзейнасць палягала на правядзенні назірання за афіцыянтамі, каб аплата за падаваныя для кліентаў кандытарскія вырабы і напоі праходзіла праз касу, а таксама правядзення кантролю гадзін ігры ў більярд, пры гэтым забіраючы ў афіцыянта аплату за гэтыя гульні. Тут я павінен адзначыць, што некаторыя з гасцей, якія гулялі ў більярд, пасля пройгрышу не мелі чым заплаціць за час гульні ў більярд.

У такіх выпадках у некаторыя дні афіцыят не ўплочваў у касу ад 10 да 20 рублёў, нібыта не атрыманых ад гасцей як аплату. Мая зарплата была ўстаноўлена на ўзроўні 5% дасягнутай сумы, штодзённа атрыманай аплаты за гульні ў більярд, я ж быў абавязаны заплаціць за ўсе гадзіны штодзённай гульні. За нагляд за афіцыянтамі аплата была ўстаноўлена на ўзроўні 3% ад сумы, прадзеннай імі прадукцыі, за падаваныя гасцям напоі і кандытарскія вырабы. У абодвух выпадках кантроля меў штодзённы прыбытак ад 5 да 8 рублёў.

Гэтая сума была для мяне захапляльнай, і я быў вельмі задаволены сваім высокім прыбыткам, хаця некаторыя дні быў вымушаны прыняць на сябе не заплачаныя сумы за гульню ў більярд, але ў выніку майго разгорнутага строгага кантролю над афіцыянтамі такія дні станавіліся ўсё больш рэдкімі. У рэшце рэшт я атрымаў дазвол галавы, г.зн. гаспадара Штрала загадзя збіраць перадаплату за гульню ў більярд ад кліентаў сумніўнай плацёжаздольнасці. Гэтая сістэма даказала сваю эфектыўнасць. Гэты вышэйпамянёны мой кантроль за більярдам прадухіляў страты для ўладальніка Штралa, штомесяц, па меншай меры, да 200 рублёў. Нагляд за афіцыянтамі быў таксама карысным, бо раней афіцыянты абкрадалі як гаспадара, так і гасцей.

Крадзёж іх палягаў на ўнясенні меншых сум за продаж вырабаў і паслуг наведвальнікам з аплачанай большай сумы. Наведвальнікам налічвалі за поўную колькасць падаваных паслуг, у той час калі тых паслуг аказвалася меншая колькасць. У такіх выпадках несправядлівы прыбытак з наведвальнікаў з аднаго століка дасягаў ад 1 да 2 рублёў, незалежна ад атрыманых чаявых.
Афіцыянты ў кандытарскай зараблялі такім чынам да 200 рублёў у месяц. Больш за ўсіх супрацоўнікаў. Маркер для більярда зарабляў да 150 рублёў.

Уладальніка і ўладальніцу кандытарскай называлі гаспадарамі. Я таксама звяртаўся да пана Штралa “пан гаспадар”, а да яго жонкі “пані гаспадыня”. Пан Штрал часта даручаў мне іншыя справы, такія як закуп розных кампанентаў для вырабу кандытарскіх вырабаў, праплаты і атрыманне грошай у банках. Акрамя таго, выкананне адміністрацыйнай і эканамічнай дзейнасці. Ахвотна займаўся гэтай дзейнасцю, паколькі аплату, якiю я атрымлiваў за нагляд за афіцыянтамі і більярдам, я атрымліваў у поўным аб’ёме. Маёй працай гаспадар быў задаволены, таму шмат разоў даручаў мне паездкі ў Варшаву для закупкі розных прадметаў і выкананя спраў, звязаных з кандытарскай.

Надалей у Штралa і ўжо сам па сабе

Гэта аднойчы здарылася ў дзяржаўным банку, калі касір, выдаючы мне 500 рублёў, выдаў мне на 100 рублёў больш. Касір атрымаў ад мяне 500 рублёў, адлічыў мне 5 новых сторублёвак, і калі пры выхадзе з банка я пачаў складаць аднаасобна, то з адной зрабіліся дзве сторублёўкі.

Першапачаткова я меў намер не вяртаць 100 рублёў, мяркуючы, што банк, маючы такія велізарныя сумы, не панясе занадта вялікую страту, аднак маё сумленне загаварыла, каб я вярнуў тыя 100 рублёў, тым больш што з касіра маглі вылічыць гэтыя грошы. Неаднаразова выходзіў з банка з намерам не вяртацца, але вярнуўся, каб аддаць. Так тады змагаўся сам з сабой за гэтыя 100 рублёў, і нарэшце, пабег у касу і аддаў яму гэтыя 100 рублёў.

Касір з вялікай радасці вяртання назад гэтай сумы першапачаткова быў у захапленні ад маёй сумленнасці, пасля гэтага запрасіў мяне да дырэктара, часова закрыўшы касу. Дырэктар банка таксама пахваліў мяне за мой прыгожы ўчынак, спрабуючы даць мне 10 рублёў на гасцінец, якія я не прыняў. Тады дырэктар спытаў, што я раблю. Я адказаў, што я працую ў кандытарскай Штралa.

Праз некаторы час дырэктар банка, знаходзячыся ў кандытарскай, распавядаў гаспадару, як я вярнуў 100 рублёў касіру, якія ён памылкова мне выдаў. У той жа час павіншаваў гаспадара, што мае такіх сумленных работнікаў. Гэты інцыдэнт выклікаў у гаспадароў яшчэ большую ўпэўненасць ува мне. Пачалі мне давяраць касы, і больш аперацый куплі і тыя справы, якія раней выконваліся выключна толькі гаспадарамі.

Абароты кандытарскай былі вялікія. Прыбытак ад абароту складаў мінімум да двух тысяч рублёў штомесяц пасля пакрыцця ўсіх выдаткаў, звязаных з дзейнасцю кандытарскай. Працавала ў кандытарскай 40 работнікаў, усе харчаваліся за кошт гаспадара. Узнагароджванне работнікі атрымлівалі досыць высокае. Кандытарам плацілі да 100 рублёў у месяц, вучням да 30 рублёў, прадаўцам па 60 рублёў. Падсобным работнікам таксама добра плацілі. Няглед зячы на такія вялікія выдаткі, прыбытак заставаўся высокім. Гаспадары ўзбагачаліся, што давала ім магчымасць аказваць дапамогу і падтрымку людзям, якія жывуць у нястачы, і дабрачынным установам, і беднай вучнёўскай моладзі.

Кандытарская адкрывалася ў сем гадзін, а зачынялася ў адзінаццаць гадзін вечара. Я меў праз 3 дні выходны, пачынаючы з васьмі гадзін. Прадаўшчыца таксама праз 3 дні. У час маёй адсутнасці мае абавязкі выконвала прадаўшчыца. Па маёй просьбе я быў вызвалены на працягу некалькіх дзён, асабліва як да мяне прыязджалі госці з дому або Ракоўшчыны. Летам я меў два тыдні адпачынку.

Прадаўшчыцы, старэйшая панна Ева і малодшая пані Наталія, карысталіся поўным даверам гаспадароў. Калі ўлетку гаспадары выязджалі ў загарадны дом, экспедыцыю і касу праводзілі прадаўшчыцы, я ж вёў агульны адміністрацыйны нагляд за дзейнасцю кандытарскай. Падчас майго адпачынку мяне замяняла пані Наталія.

Мой прыбытак дазваляў мне не толькі мець добрую вопратку, але і штомесяц эканоміць да 200 рублёў, а таксама адпраўляць дадому бацькам ад 20 да 40 рублёў у месяц. Мая дапамога была неабходная, таму што мой бацька часта недамагаў і быў не ў стане ўтрымліваць сям’ю. Маё знаходжанне ў кандытарскай спачатку не падабалася бацьку. Ён быў незадаволены, што я не пайшоў у тэхнічную школу, калі яна ўжо была адчынена, але калі мая дапамога стала ў доме неабходнай, згадзіўся з маім знаходжаннем у кандытарскай. Безумоўна, хацеў, каб я здабыў тэхнічна-будаўнічыя веды.

Я ж, маючы такія высокія штомесячныя прыбыткі, лічыў непатрэбным марнаваць час на навуку і не мог адмовіцца ад такога прыбытковага добрага месца. Такі давер да мяне з боку гаспадароў, а таксама такія прыемныя стасункі з маёй працай у кандытарскай давалі мне вялікае задавальненне і жаданне застацца яшчэ, тым больш, што мае зберажэнні раслі з кожным днём.

Жаданні бацькі былі добрымі, каб я скончыў тэхнічную школу. Валодаючы такімі ведамі, чалавеку было б лягчэй атрымаць поспех у жыцці, але, як я ўжо згадваў, наяўныя паступлені ў кандытарскай давалі надзею на дасягненне большай сумы, каб пачаць уласны гандаль, які вельмі любіў. Maра мець свой уласны гандаль хутка споўнілася, як я адкрыў сваю ўласную харчовую краму на вуліцы Полацкай.

Для вядзення крамы прывёў старэйшую сястру Ядвігу з кандытарскай і малодшую сястру Марыю. Агульны нагляд за крамай я праводзіў у гадзіны, вольныя ад працы ў кандытарскай. Гаспадары не толькі не былі супраць, каб я адкрыў сваю краму, наадварот, пахвалілі маю прадпрымальнасць.

Свайго брата Казіміра я таксама забраў з дому, ён быў прыняты гаспадарамі ў кандытарскую на пяцігадовы тэрмін. Першы год павінен быў быць на версе кандытарскай для абслугоўвання гасцей за сталом, калі афіцыянты не паспявалі, таксама адносіў заказы на дом пакупнікам: тарты, марозіва і г.д. З чаявых, атрыманых ад наведвальнікаў і пакупнікоў, меў штодзень ад 3 да 5 рублёў прыбытку.

Пасля ўзяцця з дому братоў і сясцёр там ужо было лягчэй жыць бацькам. Пасля адкрыцця крамы і прыезда родных арандаваў большую кватэру на вуліцы Вакзальнай і абставіў мэбляй.

Пераклад з польскай мовы Міхала Гіля