Урачыстасці адкрыцця новага пуці Варапаева – Друя

Нарэшце, пасля доўгіх гадоў і Віленшчына можа пахваліцца новай чыгуначнай лініяй Варапаева – Друя. Гаворым – нарэшце, таму што пра Віленшчыну цэнтральныя ўлады не заўсёды памяталі так, як памятаць належала, і не заўсёды патрэбы Віленшчыны знайшлі адпаведнае разуменне ў рашаючых фактарах. Не трэба тут забываць і што трэба падкрэсліць, што толькі пасля 1926 года пачалі пра Віленшчыну гаварыць, цікавіцца яе патрэбамі, унікаць у яе незвычайна цяжкія камунікацыйныя ўмовы. Таксама кожны, каму вядома абдзеленасць усходніх крэсаў з погляду на камунікацыйную сувязь будзе вітаць адкрыццё новага чыгуначнага шляху, бягучага ад Варапаева, праз Шаркоўшчыну, Мёры, Пагост – да Друі, аж па латвійскую мяжу.

Дзень адкрыцця 6 лістапада 1932 года аздобілі сонечныя прамяні ў чароўныя шаты, ствараючы адзін з прыгожых дзён польскай восені. На ўрачыстае адкрыццё з Варшавы прыбыў прэм’ер-міністр Аляксандр Прыстор, міністр камунікацыі інжынер Міхал Буткевіч, віцэ-міністр інжынер Ежы Галіот, дырэктары дэпартаментаў міністэрства камунікацыі інжынеры Граноўскі, Анджэеўскі, Ухнял, генералы Літвіновіч, Канажэўскі, Асіньскі, дырэктара дзяржаўнай чыгункі інжынер Зянкевіч, Ст. Лагуна, былы міністр прафесар Станевіч. З Вільні прыбылі: кіраўнік дырэкцыі пошты і тэлеграфа інжынер Зуховіч, старшыня казначэйскай палаты Ратыўскі, куратар Шэлагоўскі, прадстаўнікі мясцовых уладаў: вайсковай, цывільнай, навукі, вайсковых і грамадскіх арганізацый, прэса і іншыя.

Спецыяльныя цягнікі, якія везлі гасцей з Варшавы і Вільні прыбылі на станцыю Варапаева ў 8 гадзін 30 хвілін, а ў 8 гадзін 45 хвілін камандзір роты ганаровай варты Чыгуначнай Дапрызыўной Вайсковай Падрыхтоўкі адрапартаваў прэм’еру, пасля чаго прадстаўнікоў ураду вітала адмысловая дэлегацыя Варапаеўскай гміны.

У 9 гадзін Яго Эксцэленцыя ксёндз арцыбіскуп Віленскі Рамуальд Яблжыкоўскі адслужыў палявую Святую Імшу, затым выканаў цырымонію асвячэння новапабудаванай лініі. Пасля прамовы пана Кіраўніка Віленскай Дырэкцыі дзяржаўнай чыгункі інжынера Казіміра Фалькоўскага, прэм’ер –міністр Аляксандр Прыстор разрэзаў стужку і абвесціў чыгуначную лінію Варапаева – Друя адкрытай.

Папярэднія ўрачыстасці адкрыцця адбыліся ў паднёслым настроі. Асабліва трэба адзначыць поўныя павагі словы да пана Прэм’ра ад дэлегацыі Варапаеўскай гміны Члены дэлегацыі сардэчна дзякавалі ўрад за пабудову новай лініі, якая дала магчымасць ім камунікаваць з людскімі асяродкамі, як Шаркоўшчына і Мёры. Дзякуючы гэтаму і гандаль і прамысловасць пазнаюць значнае ажыўленне, галоўным чынам таму, што гэта лінія праходзіць праз тэрыторыі, якія да гэтага часу яшчэ не скарыстаныя.
Пасля сціплага снядання ў 11 гадзін вырушыў першы цягнік па шляху новай чыгуначнай лініі і павёз Урад і запрошаных гасцей. Прыгожы асенні дзень дазволіў едучым палюбавацца крэсовымі лясамі, апранутымі ў золата пажоўклых лістоў, якія яркабронзавымі плямамі віселі на дрэвах.

У 12.20 цягнік прыбыў у Шаркоўшчыну, дзе дэлегацыя мясцовай гміны павітала кіраўніка Ураду, ахвяруючы яму хлеб і соль. Такія самыя акты ўрачыстага вітання адбыліся ў 13. 20 на станцыі Пагост, у 14. 05 на станцыі Мёры і ў 15 гадзін на станцыі Друя. Усюды дзякавалі пана Прэм’ера Прыстора за рэалізацыю праекта пабудовы гэтай лініі, якая забытыя да гэтага часу асяродкі нарэшце злучыць з краінай і стане маторам новага гаспадарчага жыцця для польскай зямлі. Дэлегаты гмін адгалосна выказалі сваю ўдзячнасць Ураду Рэчы Паспалітай за выбітныя заслугі па падняццю гаспадарчай культуры дзякуючы пабудове новай чыгуначнай лініі.

У 15 гадзін 30 хвілін пачалося вяртанне цягніка. У зваротнай дарозе затрымаліся ў Мёрах, дзе ў станцыйным будынку вельмі гасцінна частаваў сваіх гасцей абедам пан Кіраўнік Дырэкцыі Дзяржаўнай Чыгункі ў Вільні. Інжынер Казімір Фалькоўскі. У цудоўным настроі правялі дзве гадзіны. У 18 гадзін з мінутамі рушылі ў Варапаева, а адтуль спецыяльныя цягнікі ад’ехалі з гасцямі ў Вільню і Варшаву.

А.Б. (“Слова”, №280 ад 7 лістапада 1932 года).

Кароткая гісторыя будаўніцтва чыгуначнай лініі Варапаева – Друя

Зрэалізаваны праект будаўніцтва чыгуначнай лініі Варапаева – Друя трэба прыпісаць у значнай ступені ініцыятыве мясцовай супольнасці, якая неаднаразова падымала справу перасячэння чыгуначнай артэрыяй гэтай такой аддаленай прасторы зямлі Рэчы Паспалітай, якая б ажывіла краіну і дала гэтым , так аддаленым ад Маці жыхарам бліжэйшую і зручную сувязь з культурным светам і звязала іх стальной стужкай чыгункі з прамысловымі асяродкамі Польшчы. Каб гэта атрымаць, мясцовая супольнасць не адступіла нават і перад матэрыяльнымі ахвярамі, прымаючы на свае плечы пэўны цяжар коштаў у выглядзе перадачы Польскай Дзяржаўнай Чыгунцы тэрыторый, а таксама некаторых патрэбных матэрыялаў для пабудовы чыгуначнай лініі.

У разуменні пастулатаў і цэнячы ахвярнасць супольнасці, а таксама ўсведамляючы справу абдзеленасці ўсходніх тэрыторый з камунікацыйнага погляду, урад Рэчы Паспалітай сярод шмат якіх іншых праектаў па будаўніцтву чыгуначных ліній прыступіў да рэалізацыі праекту пабудовы лініі Варапаева – Друя.
24 лютага 1928 года з’явіўся дэкрэт пана Прэзідэнта Рэчы Паспалітай, які канчаткова прадвызначыў будаўніцтва лініі Варапаева – Друя, і на падставе распараджэння Міністэрства Камунікацыі ад 26 сакавіка 1928 года, у траўні прыступілі да арганізацыі будаўніцтва. Было створана самастойнае кіраўніцтва будоўлі, якое пачало папярэдняе даследаванне тэрыторыі, праводзіць тэхнічныя даследаванні тэрыторый, і акрамя гэтага апрацавала праект выканання будаўніцтва і каштарыс.

Пад апекай Міністэрства Камунікацый, і пад кіраўніцтвам Віленскай Акруговай Дырэкцыі Дзяржаўнай Чыгункі праз некалькі месяцаў пазней прыступілі да работ, якімі згодна займанай у той час пасады , энергічна кіраваў начальнік дарожнага аддзелу. Інжынер Стэфан Мазуроўскі, цяперашні віцэ-дырэктар Дзяржаўнай Чыгункі. У сувязі з адбыўшыміся персанальнымі перамяшчэннямі, начальнікам дарожнага аддзела быў прызначаны інжынер Чэслаў Багданьскі. Які маючы для дапамогі інжынера Яўгеніюша Кубліцкага разгарнуў апеку над будаўніцтвам лініі, асабіста ўнікаючы ў асаблівасці будаўніцтва і жыва цікавячыся амаль кожным кіламетрам пуці, які ўкладаваді на цяжкай тэрыторыі. На “будаўнічым фронце” працавалі інжынеры Стэфан Кула, які кіраваў працамі на І і ІІІ дыстанцыях і Тадэвуш Венгрэцкі на ІІ дыстанцыі. Сусветны крызіс пачаў пагражаць будаўніцтву лініі Варапаева – Друя і заходзіла нават размова аб магчымасці спынення працы. аднак жа, дзякуючы ініцыятыве пана дырэктара Дзяржаўнай Чыгункі інжынера Казіміра Фалькоўскага, правядзенне будаўніцтва не спыненае, а каштарыс, які складаў 27 133 000 злотых скарочаны да няпоўных 11 мільёнаў злотых, прычым – што трэба падкрэсліць – гэта лінія, як калісці т.зв. другарадная, была выканана згодна высокіх норм, тэхнічных умоў. Акрамя таго, на працягу ўсёй лініі (89,5 км) выкапана доўгая і вялікая сетка асушальных і адводзячых ваду равоў, і такім чынам прычыніліся да асушэння тэрыторыі.

Не трэба тут забываць, што там, дзе цяпер бяжыць жалезны чыгуначны шлях , перад пачаткам работ цэлыя кіламетры патаналі ў вадзе.

У выніку, акрамя ўкладкі пуці, пабудаваныя 33 жалезабетонныя масты, адзін жалезны мост і чатыры драўляных, 6 зводных каналаў, 34 трубныя пералівы, 3 часовыя драўляныя вакзалы з карыснай плошчай 142 кв. метры кожны, а менавіта на станцыях: Шаркоўшчына, Мёры і Друя. Акрамя таго на ўсёй адлегласці была пабудаваная тэлеграфная і тэлефонныя лініі.

Да 1 лістапада на выкананне работ выдадзена 9 640 000 злотых, а на далейшае паляпшэнне лініі прызначылі пэўныя сумы, так што ўся глабальная сума будаўніцтва не складзе 11 мільёнаў злотых. Перадача для публічнага ўжывання лініі Варапаева – Друя наступіць 15 лістапада 1932 года.

А. Б.

Далейшае паляпшэнне на лініі Варапаева – Друя

Мы даведаліся, што ў сувязі з адкрыццём чыгуначнай лініі Варапаева – Друя кіраўніцтва чыгункі, пазнаўшы патрэбы мясцовага насельніцтва, вырашыла прыступіць да ўводу на гэтым шляху новых станцый, і менавіта: Новага Пагосту і Полава. У самы бліжэйшы час на гэтых праектаваных станцыях будуць устаноўлены вагоны для станцыйнага персаналу і будзе ўдакладнены час прыпынку ў раскладзе руху цягнікоў.

(“Слова”, № 282 ад 9 лістапада 1932 года).

Пераклад Міхал Гіль