Выйшаў першы нумар часопіса “Паазер’е”

У панядзелак, 11 лютага, пабачыў свет першы нумар краязнаўчага і прыродазнаўчага выдання.

Першая прэзентацыя “Паазер’я” адбудзецца ў Глыбокім у чацвер, 14 лютага. Адбудзецца гэта ў рамках курсаў “Мова Нанова”, якія распачнуцца ў 18.30 па вуліцы Савецкай, 4 (парафіяльны дом). Напачатку будзе выступ гісторыка Сяргея Тарасава з Мінску, сама прэзентацыя будзе пасля сустрэчы са сталічным госцем. Запрашаем!

Надалей плануюцца прэзентацыі ў Паставах, Шаркаўшчыне, Браславе, іншых гарадах і мястэчках Паазер’я. Запрашайце!