Выйшаў трэці нумар рэгіянальнага часопіса “Паазер’е”

У яго ўвайшлі артыкулы па гісторыі і культуры нашага рэгіёну.

Пачынаецца выданне артыкулам Віталя Воранава, прысвечаным “багіні Паазер’я” – дудзе. Таксама часопіс змяшчае артыкул Генадзя Плавінскага, у якім ён даследуе эвалюцыю герба роду Корсакаў. Алесь Адамковіч даследуе гісторыю старавераў у нашым рэгіёне і на Шаркоўшчынскай зямлі ў прыватнасці.

У трэцім нумары змяшчаецца артыкул Кастуся Шыталя, у якім ён адкрывае палеміку наконт даты першага ўспаміну Глыбокага. А яшчэ вас чакае некалькі артыкулаў краязнаўцы з Лынтупаў Алеся Гарбуля, якія прысвечаныя назвам населеных пунктаў, а таксама паходжанню некаторых мянушак, якія мы працягнем друкаваць і ў наступных нумарах “Паазер’я”.

Ёсць і гэтым нумары і казкі Аляксандра Урбанаса, якія таксама будуць друкавацца ў наступных выданнях, і ўражанні ад падарожжа па Мядзельшчыне Вадзіма Прэўрацкага.

Запрашаем да чытання!