Як Паставы працуюць

У процілегласць да большасці мястэчак Віленшчыны, не выключаючы павятовых, Паставы маюць даволі вялікае кола інтэлігенцыі. Не гэтай наплывовай – чыноўнічай, але стала пражываючай, маючай уласныя працоўныя месцы, словам – “тутэйшай”.

Уласна можа гэтай акалічнасці належыць прыпісаць вялікую рухлівасць мястэчка. Без перабольшвання можна распавесці, што Паставы – гэта цэнтр, у якім паўстае большасць акцый грамадскага, гаспадарчага, культурніцкага характара ў памерах ужо не толькі лакальных, але цалкам павятовых.

Менавіта Паставы, а не іншая мясцовасць у Дунілавіцкай старане з’яўляецца гэтым перадавым фактарам у павеце, у яго пачынаннях і справах.

Усе пастаўскія грамадскія працы характарызуе суцэльна акрэсленая планавасць, паслядоўнасць у правядзенні, і перадусім, узгадненне. Усе яны (гэтыя працы) праводзяцца сур’ёзна, умела, з вялікім натхненнем працуючых асобаў, з вялікай іх ахвярнасцю і самаадданасцю.

А ёсць гэтых цэнтраў, якія вымагаюць сталага дагляду, шмат. І меншых, і большых, якія існуюць для шырокіх мэтаў.

Пачнём іх апісваць, пачынаючы з большых

Кааператыўны Нацыянальны Банк. Інстытуцыя, якая існуе каля двух гадоў. З нічога, даслоўна, з нічога, вырасла ў сур’ёзную, у сотні тысяч злотых ідучых абаротах, крэдытную пляцоўку. Тут людзі патрабуючыя пазыкі, але тут таксама людзі, якія маюць тут свае самыя сціплыя сумы.

У сваёй сферы дзеяння Пастаўскі Банк выключна патрэбная гаспадарчая інстытуцыя. Сваім сучасным развіццём прадказвае сабе цудоўную будучыню. Не трэба тлумачыць, якую ролю ён можа адыграць, і напэўна адыграе, у адбудове былой паласы ваенных знішчэнняў, якая праходзіць праз самыя Паставы.

Іншы гаспадарчы цэнтр – Зямельна-Гандлёвы

Кааператыў. У нова адрэстаўраваным памяшканні размяшчаецца тут жа, побач з Банкам. Поўна тавару, поўна пакупнікоў, шмат руху і заўзятасці, такой неабходнай для гандлю. У сталым кантакце і сувязі з Банкам працуе Кааператыў. Банк падтрымлівае крэдытам у меру магчымасці, Кааператыў жа праводзіць у ім толькі свае фінансавыя аперацыі.

Таксама ёсць на пастаўскай глебе асветніцкая работа. Яе праводзіць мясцовае Кола Польскай Маці Школьнай. Уласны будынак мае тут Маці Школьная. У ім размяшчаюцца бібліятэка і чытальня, арганізуюцца лекцыі і сходы, і асабліва аматарскія прадстаўленні.

Не могуць паставяне скардзіцца на правінцыйную нуду. Маюць добра сыграны аматарскі калектыў, які ім часта, што тыдзень – ці праз два тыдні арганізуе спектаклі. Дзіўна падумаць, што мясціна малая, нават “павета”уласнага не мае, а тэатр уласны, амаль пастаянны мае. А аднак гэта ёсць. Польскі тэатр, хоць аматарскі, але тэатр тут існуе і сваю вялікую культурную задачу выконвае.

Хто ж гэта ўсё робіць, хто ж гэтым усім у Паставах займаецца? – можа хтосьці запытаць.

Ёсць там, як мы адзначылі, група мясцовай інтэлігенцыі. Ёй трэба прыпісаць гэтыя пастаўскія грамадскія пачынанні.

Кожны асяродак, ёсць толькі асяродкам найчасцей інертным, калі ў яго коле недахоп актыўных адзінак, з ініцыятывай, якія пабуджаюць грамадства да працы.

Паставы гэтым шчаслівыя, што маюць на сваім абшары людзей, якія не любяць аддаляцца ад працы, насупраць, беруць працу на свае плечы.

Ці гэта будзе пан доктар Худзіньскі, ініцыятар і заснавальнік мясцовых грамадска-гаспадарчых інстытуцый, ці гэта будзе пан Юзаф Кенстовіч, працаўнік на ніве асветы, нястомны арганізатар і рэжысёр пастаўскіх тэатраў. Заўсёды яны знаходзяць досыць сіл і часу, каб дапамагчы мясцовым справам публічным, а працы ім сваёй не шкадуюць. Асвятляе гэтых людзей не ахвота ўшанавання, гонару ці славы, а іх замілаванне работай, якую робяць у імя вялікіх ідэалаў аб ролі Польшчы і польскай культуры на ўсходніх рубяжах Найяснейшай Рэчы Паспалітай.

К.Гуль (“Слова”, № 227, ад 6 кастрычніка 1925 года).

Пераклад Міхал Гіль